Астрашыцкі Гарадок  . Спаса-Праабражэнская царква
2007.04
Гістарычны агляд:

Храм пабудаваны ў 1942 годзе з прыходам немцаў як часовы і з таго часу не зачыняўся. Сцены драўляныя са старой будыніны, якую разабралі. Да нядаўняга часу стаяў без падмурка на пясчанай падушцы. Зараз падвяліся новыя фундаменты і плануецца пашырэнне алтарнай часткі, якая згніла.


 


На могілках. Пабудавана ў 1943г. з дрэва.


Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Яе зруб накрыты 2-схільным дахам, які па цэнтры завершаны 8-гранным шатровым барабанам. Да галоўнага фасада далучана 3-яруная (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца. Над апсідай пастаўлена макаўка. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.


Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.