Маладзечна. Свята-Пакроўская царква
2006.09
Гістарычны агляд:

Помнік дойлідства рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1867—71 гг. з цэглы. У плане ўяўляе сабой традыцыйную чатырохчасткавую схему: званіца, трапезная, трохнефавы квадратны асноўны аб’ём і пяцігранная апсіда, абапал якой прыбудаваныя рызніца і ахвярнік. Над асноўным аб’ёмам узвышаецца васьмігранны светлавы барабан. У дэкоры царквы выкарыстаныя формы маскоўскага дойлідства XVII ст. (кілепадобныя какошнікі, ліштвы акон, шатровыя з макаўкай завяршэнні і інш.). У адрозненне ад большасці помнікаў, створаных у рэтраспектыўна-рускім стылі, званіца і галоўны светлавы барабан царквы маюць аднолькавую дойлідска-пластычную структуру: васьмігранная ў сячэнні канструкцыя завяршаецца какошнікам і шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Гэта надае кампазіцыі будынка цэласнасць і аб’ёмнае адзінства. Царква дзейнічае. Г.А. Лаўрэцкі http://szlachta.io.ua/s210970/doylidstva_belarusi._chastka_4_l-mensk._mehanichny_zavod