Асіпаўшчына. Свята-Пакроўская царква
2006.08
Гістарычны агляд:

На могілках. Пабудавана ў 1819г.', у 1990-я гг. абкладзена цэглай і павялічана. Вырашана прамавугольным аб'ёмам з 3-граннай алтарнай часткай, над якой 2-схільны дах з 4-гранным шатровым барабанам па цэнтры пераходзіць у вальмавы. Неатынкаваныя цагляныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Непадалёку пастаўлена 4-гранная шатровая цагляная каплічка.


 


' РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 805, арк 88.


Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.