Вербавічы. Свята-Параскева-Пятніцкая царква
2010.07
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 18 ст. з цэглы. Пасля Вялікай Айчынай вайны выкарыстоўвалася пад краязнаўчы музей.


Помнік архітэктуры стылю барока. Крыжападобны ў плане будынак накрыты пакатым шматсхільным дахам. Бакавыя прыдзелы (мелі ўваходныя дзверы, замураваны) і апсіда вырашаны 5-граннымі аб'ёмамі. Да бабінца прылягае больш нізкі драўляны прытвор пад 1-схільным дахам. Вуглы атынкаваных сцен (таўшчыня 0,8 м) умацаваны пілястрамі. Фасады прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і апяразаны прафіляваным карнізам.


Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.