Тэўлі. Свята-Успенская царква
2010.04 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:
Тэвельская Успенская царква, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Пабудавана ў 1872 годзе ў в. Тэўлі (Кобрынскі раён) з цэглы.

Аднанефавы храм з 2-яруснай званіцай над прытворам. Асноўны аб’ём накрыты 4-схільным дахам з галоўкай. Паўцыркульныя вокны аздоблены ліштвамі. Па перыметры сцен праходзіць пояс з сухарыкамі. Галоўны і два бакавыя ўваходы абрамляюць дэкаратыўныя арачкі з франтонамі. Царква дзейнічае.

“Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993, стар. 470.