2006.10
- Гістарычны агляд:
- Слаўгарадская царква Раства Багародзіцы ўзведзена ў цэнтры горада ў 1793 годзе ў стылі класіцызму. Побач знаходзіцца двух’ярусная званіца, гаспадарчыя пабудовы, будынак школы, парк, які спускаецца да р. Сож.
Царква – мураваны храм са сферычным гранёным купалам наверсе. Унутры на сценах і скляпеннях зберагліся фрэскавыя размалёўкі выкананыя ў 18 ст., верагодна, пры ўдзеле мастака У. Баравікоўскага. У 1793-94 гг. быў устаноўлены іканастас, але ён не збярогся. Цяпер царква на рэстаўрацыі. Ансамбль – помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння.
(“Беларускі каляндар, 1993” / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдактар-складальнік: В.С. Бугаеў – Мн.: БелЭн, 1992, стар. 44).
- Адрас
- 213240 Магілёўская вобласць, Слаўгарадскі раён, г. Слаўгарад, вул. Леніна, 9
- Тэлефон
- (02246) 2-12-55
- Епархія
- Магілёўская
- Благачынне
- Чавускае
- Архітэктар
- Львоў М.
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходская царква (гарадская)
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1793
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 18
2015
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на drevlehranitel.by і аўтараў. Лепшы хосцінг hoster.by