2008.05
- Гістарычны агляд:
- Помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1610 годзе у в. Збірагі (Брэсцкі раён), перабудавана ў 18 стагоддзі. Складаецца з выцягнутага прамавугольнага ў плане асноўнага зруба і квадратнага ў плане алтарнага з невысокімі прыбудовамі рызніц па баках. У заходняй частцы царквы – бабінец з хорамі над ім, пры ўваходзе – тамбур. Асноўны зруб накрыты 3-схільным дахам з вальмай над галоўным фасадам і гранёнай галоўкай каля алтарнай часткі. Алтарны зруб мае таксама 3-схільны дах з вальмай з усходу. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі. Вокны прамавугольныя. На восі галоўнага увахода царквы квадратная ў плане 1-ярусная каркасная званіца, на ¾ вышыні вертыкальна ашалявана дошкамі, верхняя частка – скразная галерэйка з лучковым завяршэннем праёмаў; накрыта 4-схільным гонтавым дахам. Царква дзейнічае з 1920 года. Помнік рэспубліканскага значэння.
"Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік", Мінск 1993, стар. 222-223
(Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)
- Адрас
- 225002 Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, в.Збірагі
- Епархія
- Брэсцкая
- Благачынне
- Брэсцкае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- перапрафіляванне з храмаў іншых канфесій
- Тыпалогія храма
- прыходская царква (вясковая)
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1610
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 17








2015
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на drevlehranitel.by і аўтараў. Лепшы хосцінг hoster.by