Мінск. Свята-Аляксандра-Неўская царква
2007.04
Гістарычны агляд:

МЕНСК. ЦАРКВА АЛЯКСАНДРА НЕЎСКАГА Помнік дойлідства рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудаваная ў 1898 г. на Вайсковых могілках як храм-помнік у гонар перамогі ў руска-турэцкай вайне 1877—78 гг.. Мураваны крыжова-купальны чатырохслуповы трохнефавы храм з трохграннай апсідай. Мае асіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, у цэнтры якой узвышаецца масіўны купал на васьмігранным барабане, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Дамінантай кампазіцыі з’яўляецца высокая двух'ярусная званіца з шатровым пакрыццём, размешчаная над бабінцам. Багатую пластыку фасадам царквы надаюць аркатурныя паясы, складаныя дэкаратыўныя арачкі над аконнымі і дзвярнымі праёмамі, разеткі, складана-прафіляваны карніз, арнаментальны фрыз. У інтэр’еры цэнтральны неф раскрываецца ў бакавыя арачнымі праёмамі. У бабінцы пры ўваходзе ў цэнтральны неф — мемарыяльныя дошкі з імёнамі воінаў-беларусаў 30-й артылерыйскай брыгады і 119-га Каломенскага палку, якія загінулі пад Плеўнай (Балгарыя). Царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння. Т.I. Чарняўская http://szlachta.io.ua/s211163/doylidstva_belarusi._chastka_5_mensk._metrapaliten-pyaredzelki