Валожын . Царква ў імя святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены
2005.10
Гістарычны агляд:

У цэнтры горада. Пабудавана ў 1866 г. здрэва.


Помнік народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжападобны ў плане храм з 2-яруснай чацверыковай шатровай званіцай з франтальнага фасада. Над сяродкрыжжам узвышаецца 2-ярусны 8-гранны барабан, завершаны, як і званіца, шатром з макаўкай. На гарызантальна ашаляваных сценах блакітнай афарбоўкі вылучаюцца пабеленыя ліштвы высокіх арачных аконных праёмаў.


Малітоўная зала перакрыта 8-гранным самкнутым скляпеннем на ветразях, у яе прастору шырокімі прасветамі адкрываюцца бакавыя прыдзелы, апсіда і бабінец.


У 1990-я гг. злева ад храма пастаўлена драўляная капліца — прамавугольны ў плане будынак пад 2-схільным дахам з купалам па цэнтры.


Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.