Асіповічы . Свята-Крыжаўзвіжанская царква
2009.07 Фота: Друпаў А.
Гістарычны агляд:

на вул. Чумакова. Пабудавана ў 1826 г ў в. Зборск Асіповіцкага раёна з дрэва, у 1946 г. перавезена ў Асіповічы.


Твор народнага дойлідства. Мае разгорнутую падоўжна-восевую кампазіцыю, якую фарміруюць 3-ярусная чацверыковая званіца з шатровым пакрыццём, працяглы бабінец, кубападобны аб'ём малітоўнай залы, прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце храма дамінуе 8- гранны барабан з цыбулепадобным купалам, які завяршае вальмавы дах асноўнага зруба. Над вальмавым дахам апсіды мініяцюрная макаўка. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.


Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.