2009.07 Фота Прасольнай В.
- Гістарычны агляд:
- Царква Раства Багародзіцы, Гродзенскага манастыра базыльянак, помнік архітэктуры барока. З’яўляецца часткай манстырскага комплекса, пабудаванага ў 1720-1751 гадах у цэнтральнай частцы Гродна, замест згарэлага драўлянага манастыра. Комплекс уключае, акрамя царквы, манастырскі і гаспадарчы карпусы, капліцу, дом ігуменні. Царква (пабудавана ў 1726 годзе, архітэктар І.Фантана ІІІ) – крыжовакупальны храм з выцягнутай прамавугольнай алтарнай часткай і 2 чацверыковымі вежамі з фігурнымі галоўкамі над крыламі трансепта. Галоўны фасад дэкарыраваны пілястрамі, раскрапоўкамі, завяршаецца развітым карнізам і 3-вугольным франтонам. Купал на высокім барабане завершаны ліхтаром і цыбулепадобнай галоўкай. У інтэр’еры аб’ёмы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на падпружных арках, якія пераходзяць у падвойныя пілястры. Пры ўваходзе з боку алтара абапал асноўнага нефа вітыя ўсходы, у паўночным крыле трансепта хоры, злучаныя з калідорам 2-га паверха манастырскага корпуса. У 1980 годзе на тэрыторыі манастырскага комплексу выяўлены рэшткі Гродзенскай Прачысценскай царквы. Помнік рэспубліканскага значэння.
("Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік", Мінск 1993, стар. 179-180).
Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.
- Адрас
- 230000 Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Новазамкавая, 3
- Тэлефон
- (0152) 44-13-22 (канцылярыя манастыра)
- Епархія
- Гродзенская
- Благачынне
- Гродзенскае
- Архітэктар
- Фантана І.
- Від будаўніцтва
- перапрафіляванне з храмаў іншых канфесій
- Тыпалогія храма
- манастырская царква
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1726
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 18
2015
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на drevlehranitel.by і аўтараў. Лепшы хосцінг hoster.by