- Гістарычны агляд:
СТОЎБЦЫ. ЦАРКВА СВЯТОЙ ГАННЫ Пабудаваная ў 1825 г. з цэглы па фундацыі ўладальніка маёнтку князя А. Чартарыйскага. Абнесеная бутавай агароджай з двух’яруснай брамай-званіцай. Помнік дойлідства класіцызму. Вырашаная цэльным прастакутным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны двух’ярусным фігурным франтонам з увагнутымі бакавымі гранямі і цэнтральнай арачнай нішай, фланкіраванай дзвюма парамі пілястраў. Яркім дэкаратыўным элементам фасаду з’яўляецца рама, размешчаная над цэнтральным уваходам і вырашанаяя паслядоўна ўпісанымі геаметрычнымі фігурамі — квадрата з раскрайаванымі кутамі і квадрата з васьмікутнікам. Бакавыя аконныя праёмы фасаду акаймоўваюць простыя ліштвы з несапраўднымі замковымі камянямі і архівольтамі. Фасады рытмічна расчлянёныя арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах і пілястрамі дарычнага ордэру ў прасценках, апяразаныя спрошчаным антаблементам. Унутры малітоўная зала перакрытая люстравым скляпеннем з падугамі; сцены апяразаны антаблементам, крапаваныя пілястрамі. Над уваходам зробленыя хоры, падтрыманыя чатырма драўлянымі калонкамі. Алтарная частка вылучаная іканастасам чатырохяруснай сямічасткавай кампазіцыі, расчлянёным канеліраванымі пілястрамі. Завяршаюць кампазіцыю пяць фігурных франтонаў з бакавымі валютамі. Арнаментальна-дэкаратыўны акцэнт іканастасу — разная царская брама. Абразы іканастасу размежаваныя на два ярусы антаблементам з трыгліфным фрызам. А.М. Кулагін Праваслаўныя храмы на Беларусі Менск, Беларуская Энцыклапедыя, 2001 http://szlachta.io.ua/s211284/doylidstva_belarusi._chastka_6_r-ya
- Адрас
- 222660 Мінская вобласць, г. Стаўбцы, вул. Савецкая, 6
- Епархія
- Маладзечанская
- Благачынне
- Стаўбцоўскае
- Архітэктар
- Ціхвінскі
- Від будаўніцтва
- перапрафіляванне з храмаў іншых канфесій
- Тыпалогія храма
- прыходская царква (гарадская)
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- прыходскі комплекс
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1825
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19
2015
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на drevlehranitel.by і аўтараў. Лепшы хосцінг hoster.by