2005.11
- Гістарычны агляд:
- Пераўтворана ў канцы 20 ст. з касцёла, пабудаванага ў 1936г. з цэглы.
Помнік архітэктуры эклектыкі. Вырашана прамавугольным ў плане высотным аб’ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным на фасадзе 8-граннай шатровай званічкай з макаўкай, па цэнтры і вуглах – цыбулепадобнымі купаламі на 8-гранных барабанах. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ускладняецца прыбудовамі ніжэйшых крылаў трансепта пад 2-схільнымі дахамі з макаўкамі і апсіды пад вальмавым пакрыццём. Плоскасны франтальны фасад завершаны трохвугольным франтонам, крапаваным 2-яруснай аркатурай, па восі сіметрыі адзначаны арачным перспектыўным парталам. Бакавыя фасады прарэзаны высокімі лучковымі і невялікімі арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі.
Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. – стар. 263
(Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)
- Адрас
- 225610 Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, г. п. Мікашэвічы, вул. Леніна, 19
- Епархія
- Пінская
- Благачынне
- Лунінецкае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- перапрафіляванне з храмаў іншых канфесій
- Тыпалогія храма
- прыходская царква (гарадская)
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1936
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 20
2015
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на drevlehranitel.by і аўтараў. Лепшы хосцінг hoster.by