2007.06
- Гістарычны агляд:
- Зэльвенская Троіцкая царква, помнік архітэктуры з элементамі архітэктуры псеўдарускага стылю.
Пабудавана ў 19 стагоддзі з цэглы (на фундаменце драўлянай царквы 1443 года) у г. п. Зэльва (Зэльвенскі раён). Царква аднанефавая, з прамавугольным у плане асноўным аб’ёмам, квадратнай званіцай і паўкруглай апсідай. Дах двухсхільны. Пад ім па перыметры праходзіць карніз. Аконныя праёмы прамавугольныя. Званіца невысокая, двух’ярусная, з паўцыркульнымі вокнамі і шатровым дахам, над якім узвышаецца невялікі купал на круглым барабане. Унутраная планіроўка амаль поўнасцю зменена. Над уваходам размешчаны хоры з драўлянай агароджай, упрыгожанай разным геаметрычным арнаментам. Алтарная частка вылучана 2 выступамі-пілонамі ў форме порцікаў на 3 калонах. Столь плоская, падшыўная. Царква дзейніцае.
(“Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993, стар. 224).
(Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)
- Адрас
- 231930 Гродзенская вобласць, г.п. Зэльва, вул. Савецкая, 8
- Тэлефон
- (01564) 22-8-70
- Епархія
- Гродзенская
- Благачынне
- Зэльвянскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- перапрафіляванне з храмаў іншых канфесій
- Тыпалогія храма
- прыходская царква (пасялковая)
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- асобная пабудова
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1815
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19
2015
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на drevlehranitel.by і аўтараў. Лепшы хосцінг hoster.by