- Гістарычны агляд:
ЛАГОЙСК. ЦАРКВА СВЯТОГА МІКАЛАЯ Помнік дойлідства рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудаваная з цэглы ў 1866 г. у Лагойску (вул. Савецкая) на правым беразе р. Гайна, перабудаваная ў 2-й палове ХІХ ст. У плане мае традыцыйную чатырохчасткавую працяглую па восі ўсход — захад кампазіцыю: чатырох’ярусная званіца, трапезная, асноўны аб’ём, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Стрыманы дэкор помніку ўключае ордэрную пластыку, прафіляваныя карнізы. Сцены раскрапаваныя кутнімі лапаткамі і арачнымі аконнымі праёмамі. Галоўныя дамінанты — васьмігранная званіца і барабан, якім завершаны асноўны аб’ём, маюць аднолькавую дойлідска-канструкцыйную схему (васьмярык на чацверыку), а таксама шатровыя дахі, што надае суцэльнасць агульнаму дойлідскаму вобразу. У інтэр’еры цэнтральны аб’ём перакрыты ветразевымі скляпеннямі на чатырох слупах. Г.А. Лаўрэцкі http://szlachta.io.ua/s210970/doylidstva_belarusi._chastka_4_l-mensk._mehanichny_zavod
- Адрас
- 223110 Мінская вобласць, г.Лагойск, вул.Савецкая, 10
- Епархія
- Барысаўская
- Благачынне
- Лагойскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходская царква (гарадская)
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1862
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19
2015
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на drevlehranitel.by і аўтараў. Лепшы хосцінг hoster.by