Бягомль. Царква ў гонар Усіх Святых
2005.07
Гістарычны агляд:

На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1876 г. з бутавага каменю і цэглы.


Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжна-восевая кампазіцыя складаецца з прытвора, трапезнай, малітоўнай залы, апсіды з рызніцамі. Над прытворам узвышалася званіца (захаваўся ніжні чацверыковы ярус) . Цэнтр галоўнага фасада вылучаны рызалітам з 2-гранным шчыпцом і 3-лопасцевай аркатурнай крапоўкай, па восі сіметрыі — арачны ўваходны партал і акно-біфорыум над ім. Фасады расчлянёны высокімі і вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, дэкарыраваны аркатурнымі фрызамі, вуглавымі лапаткамі.


Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.