Арэхаўна. Свята-Параскева-Пятніцкая царква
2005.07
Гістарычны агляд:

На ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1884 г. з цэглы.


Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную 4-часткавую падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць 3-ярусная 4-гранная шатровая прытвор-званіца, завершаная макаўкай, прамавугольная трапезная, кубападобны аб'ём малітоўнай залы з цыбулепадобнай галоўкай над плоскім 4-схільным дахам, паўкруглая апсіда. Фасады акантаваны графічна абведзенымі лапаткамі, расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў атынкаваных ліштвах.


Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.