2008.08 Фота Тарасевіча В.М.
- Гістарычны агляд:
- Паводле захаваўшыхся звестак храм пабудаваны ў 1867 годзе. У гэты год праз сяло праязджаў 80-ы пяхотны полк Расійскага войска, які меў з сабой копію Смаленскага абраза Божай Маці. Ваяры размясціліся на начлег у Міжэвічах, а раніцай, адслужыўшы малебен, сабраліся ехаць далей. Але валы, якія везлі абраз Божай Маці, па нейкіх незразумелых прычынах не маглі зрушыцца з месца. Хрысталюбівыя ваяры ўбачылі ў гэтай падзеі адмысловы знак Божы і прынялі рашэнне пабудаваць тут храм у гонар Найсвяцейшай Багародзіцы. Спрытна закіпела праца і ў хуткім часе салдаты і мясцовыя жыхары збудавалі драўляную царкву ў выглядзе карабля. Стараннасцю ваяроў 80-га палка была выраблена з металу копія Смаленскага абраза Божай Маці і перададзена ў храм. Гэты абраз дагэтуль захоўваецца ў Міжэвіцкай царкве і асоба шануецца мясцовымі жыхарамі.
www.eparhia.by
- Адрас
- 231804 Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, в.Міжэвічы
- Епархія
- Навагрудская
- Благачынне
- Слонімскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходская царква (вясковая)
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1867
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19
2015
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на drevlehranitel.by і аўтараў. Лепшы хосцінг hoster.by