Гадзічава. Свята-Кацярынінская царква
2007.07
Гістарычны агляд:

Помнік дойлідства класіцызму. Пабудаваная ў 1-й палове ХІХ ст. з цэглы ў в. Гадзічава (Гомельскі р-н).


Цэнтрычны квадратны ў плане аб’ём завершаны драўляным чатырохгранным плоскім барабанам. Галоўны і бакавыя фасады вылучаныя чатырохкалоннымі порцікамі дарычнага ордэру, алтарны — рызалітам. Плоскасныя атынкаваныя фасады расчлянёныя двума ярусамі лучковых аконных праемаў з замковым каменем у ліштвах, аперазаныя міжпаверхавай цягай і прафіляваным карнізам з сухарыкамі. У цэнтральную залу з плоскай столлю чатырма шырокімі аркамі расчыняюцца вузкія памяшканні прытвору, прыдзелаў з самастойнымі ўваходамі і апсіды, па баках якой вылучаныя невялікія рызніцы.

Помнік рэспубліканскага значэння.


Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік, Мінск 1993