2010.05
- Гістарычны агляд:
- Іванаўская царква, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 2-й палове 19 стагоддзя ў г. Іванава (Брэсцкая вобласць).
Храм 4-часткавай падоўжана-восевай кампазіцыі: званіца, трапезная, асноўны аб’ём з бакавымі прыдзеламі, апсіда з рызніцамі. 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, надбудаваная над шырокім 2-павярховым прытворам, і 8-гранны шатровы барабан над асноўным кубападобным аб’ёмам завершаны цыбулепадобнымі купалкамі. Макаўкамі завершаны 2-схільныя дахі ганка галоўнага ўвахода і прыдзелаў. Фасады прарэзаны адзінарнымі і падвойнымі арачнымі вокнамі з броўкамі, крапаваны вуглавымі лапаткаміі прамавугольнымі нішамі, апяразаны прафіляванымі карнізамі з зубчастымі фрызамі. Царква дзейнічае.
“Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993, стар. 226.
(Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)
- Адрас
- 225800 Брэсцкая вобласць, г.Іванава, пл.Кастрычніка, 1
- Тэлефон
- +3751652-214-88
- Епархія
- Пінская
- Благачынне
- Іванаўскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходская царква (гарадская)
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- прыходскі комплекс
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1901
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 20










2015
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на drevlehranitel.by і аўтараў. Лепшы хосцінг hoster.by