- Гістарычны агляд:
Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны па ініцыятыве і на сродкі графа М.П. Румянцава. Узведзены ў 1809-1824 гадах (архітэктар Дж. Кларк) непадалёку ад Гомельскага палаца. Закладзены 18.10.1809 протаіерэем Іаанам Грыгаровічам. 09.05.1824 сабор быў асвячоны. Дзейнічаў да 1935 і з 1941 да 30.10.1960 (у 1935-1941 у будынку размяшчаўся гістарычны музей, 1960-1988 планетарый). З 01.08.1988 будынак знаходзіўся на рэстаўрацыі, у верасні 1989 года перададзены вернікам. Дзейнічае. Вышыня сабора каля 25 м. Будынак мае цэнтрычную кампазіцыю. У плане – выцягнуты крыж з развітым трансептам, кароткім сярэднім нефам і невялікімі рызніцамі абапал алтарнай часткі. Сяродкрыжжа завершана купалам на высокім светлавым барабане, які ў інтэр’еры апіраецца на 4 слупы. Крылы трансепта і неф накрыты пакатымі 2-схільнымі дахамі. На тарцах 4 дарычныя 6-калонныя порцікі; па баках нефа рады паўкалон. У афармленні фасадаў выкарыстаны асноўныя класіцыстычныя элементы дэкору: трыгліфы на фрызе, сухарыкі, што падтрымліваюць карніз, паўкруглыя сандрыкі аконных праёмаў барабана. У левай частцы трансепта знаходзіцца магіла графа Румянцава, на якой устаноўлена копія скульптуры італьянскага майстра А. Кановы “Багіня міру” (выканана рускім скульптарам В. Дземут-Маліноўскім), сцены над магілай у абразах, сярод якіх і копія з карціны італьянскага мастака Карэджа. Помнік рэспубліканскага значэння. "Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік", Мінск 1993, стар. 160 (Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)
- Адрас
- 246050 г.Гомель, пл.Леніна, 6
- Тэлефон
- +375232-74-14-94, 74-16-25
- Епархія
- Гомельская
- Благачынне
- Гомельскае гарадское
- Вэб сайт
- http://soborgomel.cerkov.ru/
- Архітэктар
- Кларк Дж.
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- сабор кафедральны
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- прыходскі комплекс
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год пачатку будаўніцтва
- 1809
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1824
- Стагоддзе пачатку будаўніцтва
- 19
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19
2015
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на drevlehranitel.by і аўтараў. Лепшы хосцінг hoster.by