2012.10 Фота: Арабей В.
- Гістарычны агляд:
- Дзівінская царква Параскевы Пятніцы, помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1740 годзе у в. Дзівін (Кобрынскі раён).Мае рысы стылю барока. Асноўны прамавугольны зруб і 5-гранная алтарная апсіда, да якой па баках прыбудаваны нізкія рызніцы, накрыты агульным дахамз навісямі ў месцы злучэння зрубаў. На галоўным фасадзе тарэц 2-схільнага даху вырашаны як спалучэнне франтона і атыкавай устаўкі з паўвальмай паміж 2 чацверыковымі вежамі. Вежы завершаны гранёнымі галоўкамі, такая ж галоўка і над алтаром. Галоўны фасад на ўзроўні хораў аформлены галерэяй з балюстрадай. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі. Вокны прамавугольныя з разнымі ліштвамі. У 19 стагоддзі да галоўнага фасада прыбудаваны тамбур з 2-схільным дахам. Інтэр’ер зальны з плоскай столлю. З боку ад царквы ў 2-й палове 19 стагоддзя ўзведзена званіца (васьмярык на чацьвярыку), накрытая высокім шатром. Царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.
(“Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993, стар. 194).
(Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)
- Адрас
- 225879 Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в.Дзівін
- Тэлефон
- +3751642-602-70
- Епархія
- Брэсцкая
- Благачынне
- Кобрынскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- перапрафіляванне з храмаў іншых канфесій
- Тыпалогія храма
- прыходская царква (вясковая)
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- прыходскі комплекс
- Год пачатку будаўніцтва
- 1728
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1740
- Стагоддзе пачатку будаўніцтва
- 18
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 18
2015
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на drevlehranitel.by і аўтараў. Лепшы хосцінг hoster.by