2012.10 Фота: Арабей В.
- Гістарычны агляд:
- Хабовіцкая Пакроўская царква, помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя ў в. Хабовічы (Кобрынскі раён).
Традыцыйны тып праваслаўнага храма з трохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, якая ўключае шатровую званіцу, крыжападобны ў плане асноўны аб’ём і 5-гранную апсіду з бакавымі алтарамі. Над будынкам узвышаюцца 2 аднолькавыя светлавыя барабаны, завершаныя шатрамі з цыбулепадобнымі галоўкамі. У аздобе выкарыстаны разныя карнізы, фігурная шалёўка, вуглавыя лапаткі. У 1987 адрамантавана. Царква дзейнічае.
“Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993, стар. 475.
- Адрас
- 225875 Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в.Хабовічы, вул.Леніна, 60
- Епархія
- Брэсцкая
- Благачынне
- Кобрынскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходская царква (вясковая)
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1899
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19
2015
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на drevlehranitel.by і аўтараў. Лепшы хосцінг hoster.by