2012.10 Фота: Арабей В.
- Гістарычны агляд:
- Павіццеўская Прачысценская царква, царква Раства Багародзіцы, помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1912 годзе з брусоў (18х18 см) у в. Павіцце (Кобрынскі раён) пад кіраўніцтвам чэшскага майстра Гута. Асвячона 9 кастрычніка 1912 года.
Даўжыня 32 метры, шырыня 18 метраў, вышыня (па крыжы на званіцы) – 40 метраў. У плане ўяўляе сабой традыцыйную 4-часткавую схему: званіца, трапезная, асноўны аб’ём, алтар. Да асноўнага аб’ёму з 4 бакоў прымыкаюць прыбудовы: з захаду 2 уваходы, з усходу дзяканнік з асобным уваходам і ахвярнік, аб’яднаныя галоўным алтаром. У інтэр’еры храма галоўны элемент – 2-ярусны драўляны разны іканастас, выкананы ў пачатку 20 стагоддзя. У архітэктурна-стылявой структуры відавочные спалучэнне традыцыйнага народнага драўлянага дойлідства (разьба на навесах ганкаў, барабанах і інш.), рэтраспектыўна-рускага (планіроўка, форма і канструкцыя званіцы, 5-купалле асноўнага аб’ёму, выкарыстанне 3-лопасцевых какошнікаў і інш.) і неарускага (ламаныя абрысы завяршэння галоўнага барабана, падзораў цвінтара) стыляў. Царква дзейнічае.
(“Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993, стар. 378).
- Адрас
- 225879 Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в.Павіцце, вул.Камсамольская
- Епархія
- Брэсцкая
- Благачынне
- Кобрынскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходская царква (вясковая)
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1911
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 20
2015
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на drevlehranitel.by і аўтараў. Лепшы хосцінг hoster.by