2013.05 Фота: Фёдарава Т.
- Гістарычны агляд:
- ДЗЕТКАВІЧЫ. ЦАРКВА ПОКРЫВА ПРАСВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ
Помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1740 г. у в. Дзеткавічы (Драгічынскі р-н). Складаецца з прастакутных у плане асноўнага і алтарнага зрубаў, накрытых агульным дахам з трохкутнымі навісямі ў месцы злучэння зрубаў і невялікай гранёнай галоўкай над галоўным фасадам. Па падоўжнай восі да алтарнага зрубу прыбудаваная нізкая рызніца з аднасхільным дахам, што надае камііазіцыі храму ступеньчаты абрыс. Сцены гарызантальна ашаляваныя і завершаныя развітым прафіляваным карнізам. Галоўны фасад аздоблены чатырмя лапаткамі рознай вышыні, завершаны шчытом з франтончыкам над ім і рамбічным акном у цэнтры. Двух’ярусная чацверыковая званіца-брама размешчаная асобна на восі царквы. Канструкцыі верхняга скразнога ярусу званіцы маюць таксама малюнак у выглядзе ромбаў.
Царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.
Г.В. Габрусь
http://szlachta.io.ua/s210767/doylidstva_belarusi._chastka_3_gomel-kushlyany
Дзеткавіцкая Пакроўская царква, помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1740 годзе ў в. Дзеткавічы (Драгічынскі раён). Складаецца з прамавугольных у плане асноўнага і алтарнага зрубаў, накрытых агульным дахам з 3-вугольнымі навісямі ў месцы злучэння зрубаў і невялікай грашёнай галоўкай над галоўным фасадам.Па падоўжанай восі да алтарнага зруба прыбудавана нізкая рызніца з 1-схільным дахам што надае кампазіцыі храма ступеньчаты абрыс. Сцены гарызантальна ашаляваны і завершаны развітым прафіляваным карнізам. Галоўны фасад аздоблены 4 лапаткамі рознай вышыні, завершаны шчытом з франтончыкам над ім і рамбічным акном у цэнтры. 2-ярусная чацверыковая званіца-брама размешчана асобна на восі царквы. Канструкцыі верхняга скразнога яруса званіцы маюць таксама малюнак у выглядзе ромбаў. Царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння. (“Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993, стар. 194).
- Адрас
- 225851 Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, в.Дзеткавічы, вул.Савецкая, 20
- Епархія
- Брэсцкая
- Благачынне
- Драгічынскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходская царква (вясковая)
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- прыходскі комплекс
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1740
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 18






2015
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на drevlehranitel.by і аўтараў. Лепшы хосцінг hoster.by