Брашэвічы. Спаса-Праабражэнская царква
2013.05 Фота: Фёдарава Т.
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1911 г. з цэглы.


Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з 3 аб'ёмаў: прытвора-званіцы, малітоўнай залы і 3-граннай апсіды. У прасторавай кампазіцыі дамінуе шацёр званіцы з макаўкай і 8-гранным барабанам з цыбулепадобным купалам над асноўным аб'ёмам.


У дэкоры выкарыстаны элементы старажытнарускага дойлідства: аркатура, закамары, какошнікі, вуглавыя калонкі, нішы-крыжы. Зала асветлена 2 ярусамі арачных аконных праёмаў. Іканастас створаны ў 1867 г. паводле праекта інжынера Кадрунцава' (перанесены з папярэдняга храма).


 


 ' НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1 , спр. 154, арк. 19.


Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.