Дарава. Свята-Мікалаеўская царква
2013.06 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:
Першае апісанне драўлянай Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Дарава маецца ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680–1682 гг., што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.

Пасля закрыцця ў 1828 годзе Свята-Троіцкага мужчынскага манастыра вёскі Дарава, манастырская Свята-Троіцкая царква стала прыхадскою, а царква Свяціцеля Мікалая Цудатворца пераўтварылася ў прыпісную могілкавую. Пазней на яе месцы была збудаваная капліца.

У 1915 годзе, пад час Першай Сусветнай вайны, прыхадскі Свята-Троіцкі храм цалкам згарэў. Некранутай засталася Свята-Мікалаеўская капліца, перабудаваная ў 1922 святаром Лапацінскім у могілкавую царкву.

«Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680 – 1682 гг.» / Укладальнік Д.В.Лісейчыкаў. – Мінск: І.П.Логвінаў, 2009. – 270 с., стар. 132-133.
Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем, Санкт-Петербург, 1864, Новогрудский уезд, стар. 202-213.
Описание церквей и приходов Минской епархии, Минск, 1879.

(Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)
Апісанне:
Драўляны храм, абкладзены цэглай.