Быхаў. Свята-Троіцкая царква
2006.10
Гістарычны агляд:

г. Быхаў


Магілёўскай вобласці


Царква ў гонар Святой Троіцы


На вул. Куйбышава. Пабудавана ў 1890 — 99 гг. з дрэва.


Помнік народнага дойлідства. Вырашана падоўжна-восевай крыжова-купальнай кампазіцыяй з 5-граннай апсідай і бакавымі прыдзеламі. Прытвор і бабінец аб'яднаны ў адзіны прамавугольны аб'ём, завершаны ад франтальнага фасада 2-яруснай васьмерыковай званіцай з самкнутым гранёным купалам. Такім жа купалам з макаўкай завершаны 8-гранны светлавы барабан над сяродкрыжжам. Тры ўваходы ў храм аформлены 2- слуповымі ганкамі. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, апярэзаны простым карнізам.


У інтэр'еры сяродкрыжжа перакрыта самкнутым скляпеннем на ветразях. У храме     цудатворны абраз 1659 г. «Маці Божая Адзігітрыя Баркалабаўская» - копія  абраза з Баркалабаўскага Свята-Ушэсцеўскага жаночага манастыра пад Магілёвам'.


 


' Іканапіс Беларусі XV — XVIII стагодзяў. Мн., 1998. С 36.


Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.