2012.08 Фота: Чувак А.
- Гістарычны агляд:
- Свята-Мікалаеўская царква, вёска Азярніца, Слонімскага раёна.
Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца знаходзіцца на ўскраіне вёскі, акаймавана бутавай агароджай з 4-слуповай брамай. Пабудавана ў 1867 г. з цэглы на сродкі казны (6654 руб.); была прыпісана да Ражджаства-Багародзіцкай царквы вёскі Міжэвічы. У 19 стагоддзі маёнтак Азярніца належаў святару Антону Аліфяровічу.
Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжана-восевую кампазіцыю белакаменнага храма фармуюць 2-ярусная 4-гранная званіца-прытвор, прасторная трапезная, папярочны аб'ём малітоўнай залы, прамавугольная апсіда. Плоскасныя фасады прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі вокнамі ў руставаных ліштвах. Маляўнічы сілуэт завяршаюць самкнуты сферычны купал з макаўкай над званіцай і цыбулепадобны купал на 8-гранным барабане асноўнага аб'ёму. Уваход вырашаны 4-слуповым арачным рундуком з бочкавым кілепадобным пакрыццём. Лапідарны дэкор абмежаваны філёнгамі шырынкамі, прафіляванымі карнізамі і шырынкавымі фрызамі.
Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. –стар. 10.
- Адрас
- 231807, Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, в. Азярніца
- Тэлефон
- +375 (1562)5-36-64
- Епархія
- Навагрудская
- Благачынне
- Слонімскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходская царква (вясковая)
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- асобная пабудова
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1867
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19
2015
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на drevlehranitel.by і аўтараў. Лепшы хосцінг hoster.by