2014.03 Фота: Чувак А.
- Гістарычны агляд:
- Свята-Мікалаеўская царква размешчана на тэрыторыі старадаўняга комплекса, пабудаванага ў XVIII стагоддзі па ініцыятыве надворнага падскарбія літоўскага, гродзенскага старасты Антонія Тызенгаўза.
Ў 1858 годзе будынкі набыў епіскап Брэсцкі Ігнацій, вікарый Літоўска-Віленскай епархіі. Тут была размешчана духоўная кансісторыя і ўчынена дамавая царква, асвечаная ў гонар і памяць святых Віленскіх пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія.
Пасля рэвалюцыі архірэйскае падвор’е адабралі ад царквы. На працягу амаль усяго XX стагоддзя тут размяшчаліся розныя ўстановы. Апошнім уладальнікам будынкаў быў Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт. Вяртанне царкоўнай уласнасці пачалося толькі ў 1997 годзе і цягнулася 6 гадоў.
Флігель, у якім сёння знаходзіцца Мікалаеўскі храм, быў цалкам перабудаваны нанова. 16 снежня 2012 года адбылося асвячэнне Свята-Мікалаеўскага храма г. Гродна. На ўрачыстае набажэнства, па запрашэнні архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, прыбыў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
Ахвяраванні на адраджэнне архірэйскага падвор’я можна пералічыць на рахунак Гродзенскай епархіі: р/р 3015600195017, ААТ «Пріорбанк» г. Гродна, УНП 500213918, код 153001749. Адрас банка: г. Гродна, вул. Мастовая, 32.
Паштовы адрас: Гродна 230023, а/с 16.
- Адрас
- г. Гродна вул. Горкага, 2
- Тэлефон
- + 375 29 530-60-30
- Епархія
- Гродзенская
- Благачынне
- Гродзенскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- прыстасаванне будынка пад храм
- Тыпалогія храма
- царква пры ўстанове
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- асобная пабудова
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 18
2015
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на drevlehranitel.by і аўтараў. Лепшы хосцінг hoster.by