2014.08 Фота: Чувак А.
- Гістарычны агляд:
- в. Азёры
Гродзенскага раёну
Царква ў гонар Святога Духа
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1866 г. з бутавага каменю на месцы драўлянога храма 18 ст., фундаванага графам М. Валіцкім.
Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжна-восевая кампазіцыя храма складаецца са званіцы, вузкай і нізкай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы і прамавугольнай апсіды. Трох'ярусная васьмерыковая званіца накрыта шатром з макаўкай, 4-схільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Центральны і бакавыя прамавугольныя ўваходныя праёмы аформлены парталамі з трохвугольнымі франтонамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі бакавых фасадаў вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя дэталі архітэктурнага дэкору: руставаныя лапаткі, прафіляваныя карнізы на дэнтыкулах, аркатурныя фрызы, кілепадобныя ліштвы арачных вокнаў-біфорыумаў. У дэкоры атынкаванай званіцы выкарыстаны какошнікі, круглыя разеткі з крыжамі, аркатурны фрыз з вісячых гірак.
Плоская столь малітоўнай залы падтрымліваецца 4 масіўнымі пілонамі, сцены крапаваны прамавугольнымі нішамі. Унутры апсіда вылучана 3-ярусным іканастасам у неарускім стылі, фланкіраваным ківотамі ў стылі неакласіцызму.
Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
- Адрас
- 231753, Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, вёска Азёры
- Тэлефон
- +375 152 93 22 12
- Епархія
- Гродзенская
- Благачынне
- Скідзельскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходская царква (вясковая)
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- асобная пабудова
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1866
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19






2015
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на drevlehranitel.by і аўтараў. Лепшы хосцінг hoster.by